Джо Байдэн: колькасць ахвяр COVID-19 у ЗША перавысіла паўмільёна чалавек

2021-03-16 12:45:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Увечары 11 сакавіка прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выступіў са зваротам да нацыі ў сувязі з тым, што колькасць памерлых ад каронавіруса ў краіне перавысіла паўмільёна чалавек. Пра гэта паведаміў тэлеканал CNN.

«Да гэтага часу ў ЗША ад каронавіруса новага тыпу памерла 527.726 чалавек. За год ад пандэміі загінула больш амерыканцаў, чым падчас Першай сусветнай вайны, Другой сусветнай вайны і вайны ў В'етнаме разам узятых», - заявіў Джо Байдэн у сваім выступленні.

Прэзідэнт ЗША адзначыў, што сярод ахвяраў каронавіруса новага тыпу, ёсць чыесьці мужы, жонкі, сыны і дочкі, бабулі і дзядулі, як маладыя, так і пажылыя. Іх родныя нават не могуць з імі развітацца, не могуць правесці пахаванні.

Джо Байдэн адзначыў, што за мінулы год кожны пацыент, які памёр ад каронавіруса новага тыпу, загінуў не толькі ад наступстваў віруса, а з-за адзіноты.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ