Для абароны правоў людзей азіяцкага паходжання амерыканскія палітыкі не павінны даваць пустых абяцанняў

2021-03-23 15:21:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У канцы мінулага тыдня ў многіх гарадах ЗША прайшлі пратэсты супраць нянавісці ў дачыненні да людзей азіяцкага паходжання. Людзі выйшлі на вуліцы па ўсёй краіне, выказваючы падтрымку сем'ям ахвяраў нядаўняй стральбы ў Атланце і турботу з нагоды росту злачыннасці і гвалту ў дачыненні да выхадцаў з Азіі.

Новая справаздача Stop AAPI Hate, апублікаваная 16 сакавіка, паказвае, што толькі за апошні год было зарэгістравана не менш 3795 інцыдэнтаў на глебе нянавісці ў дачыненні да амерыканцаў азіяцкага паходжання.

Людзі азіяцкага паходжання ўнеслі важкі ўклад у развіццё ЗША. Пасля ўспышкі эпідэміі COVID-19 мільёны медработнікаў азіяцкага паходжання бяруць актыўны ўдзел у барацьбе з каранавірусам і з усіх сіл імкнуцца абараніць жыццё і здароўе людзей. Аднак цяпер іх жыццё і здароўе знаходзяцца пад пагрозай.

Асноўнай прычынай усплёску нянавісці ў дачыненні да людзей з азіяцкім абліччам з'яўляецца распаўсюджванне былой адміністрацыяй ЗША чутак і правакаванне расавай нянавісці дзеля асабістай палітычнай выгады. Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова абвінавачваў Кітай у пачатку пандэміі і называў вірус «кітайскім». У 700 тыс. паведамленняў, апублікаваных ім у «Твітэры», утрымліваецца больш за 1,2 млн хэштэгаў супраць людзей азіяцкага паходжання. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш на днях адзначыў, што рост гвалту ў дачыненні да людзей з азіяцкім абліччам у ЗША з'яўляецца вынікам нацыяналізму, які спецыяльна звязвае пандэмію COVID-19 з Азіяй.

Да цяперашняга часу многія палітыкі ЗША, у тым ліку дзяржсакратар Тоні Блінкен і прэзідэнт Джозэф Байдэна, выказаліся з рашучым асуджэннем злачынстваў на глебе расізму. Відавочна, што адной з ключавых прычын таго, што пытанне расавай дыскрымінацыі ў ЗША да гэтага часу не вырашаецца, з'яўляецца адсутнасць жадання і матывацый у важных палітыкаў для вырашэння праблемы. У выпадку ўзнікнення расавых супярэчнасцяў яны рэдка ўжываюць рэальныя дзеянні.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ