Дзяржаўныя аблігацыі Кітая ўнеслі ў індэкс дзяржаблігацый FTSE

2021-11-01 14:08:55
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзяржаўныя аблігацыі Кітая афіцыйна ўключаны ў сусветны індэкс дзяржаўных аблігацый FTSE. Пра гэта сведчаць звесткі Народнага банка Кітая. Пра тое, што гэта адбудзецца ўвосень стала вядома яшчэ ў сакавіку.

Цяпер кітайскія дзяржпаперы ўваходзяць у тры асноўныя сусветныя індэксы дзяржаўных аблігацый. У красавіку 2019 года Кітай далучыўся да глабальнага агрэгаванага індэкса Bloomberg Barclays, а ў лютым 2020 – да індэкса аблігацый рынкаў JP Morgan, якія развіваюцца. У цяперашні час Кітай з'яўляецца другім па велічыні рынкам аблігацый у свеце, памер якога перавышае 120 трлн юаняў або каля 18,8 трлн дол. ЗША. Па стане на канец верасня замежныя інвестары валодалі кітайскімі аблігацыямі на агульную суму 3 трлн 900 млрд юаняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ