Кітай пацвердзіў сваю рашучасць у барацьбе са зменай клімату

2021-11-02 13:30:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай прадэманстраваў цвёрдую рашучасць у барацьбе са змяненнем клімату і прыхільнасць выкананню сваіх абавязацельстваў. Пра гэта заявіў старшыня Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН, якая адкрылася ў Глазга, аб змяненні клімату.

Старшыня COP26 Алок Шарма адзначыў: "За апошнія месяцы важкім укладам у барацьбу са змяненнем клімату стала прынятае краінамі рашэнне спыніць фінансаванне вугальнай энергетыкі ў глабальным маштабе. Асабліва гэта датычыцца Кітая. Старшыня КНР Сі Цзіньпін выступіў на Генеральнай Асамблеі ААН са сцвярджэннем, што Кітай адмовіцца ад будаўніцтва вугальных электрастанцый за мяжой".

Выканаўчы сакратар Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату Патрысія Эспіноса сказала: "Я падтрымліваю цесны кантакт з краінамі "Вялікай дваццаткі", і асабліва з Кітаем. Я бачу, што яны поўныя рашучасці выканаць свае абавязацельствы, у тым ліку выканаць задачу па дасягненні піка выкіду парніковых газаў да 2030 года".

Дваццаць шостая канферэнцыя бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату фармальна адкрылася напярэдадні, 31 кастрычніка. У Глазга прыбылі сусветныя лідары, каб правесці кансультацыі па ключавых пытаннях. Гэта першы глабальны кліматычны саміт з моманту, як Парыжскае пагадненне па клімаце набыло моц чацвёртага лістапада дзве тысячы шаснаццатага года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ