Дзякуючы ЭКСПА ў Шанхаі расійскія прысмакі заваявалі сэрцы кітайскіх спажыўцоў

2021-11-03 13:31:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Выстава імпартных тавараў у Шанхаі дапамагла расійскім кандытарскім кампаніям выйсці на кітайскі рынак і набыць новыя магчымасці развіцця. Гадавы аб'ём вытворчасці кандытарскіх вырабаў у Расіі - каля чатырох мільёнаў тон. У апошнія гады з-за перанасычанасці ўнутранага рынку ў многіх кампаніях узніклі праблемы. Шанхайская ЭКСПА дала ім новыя магчымасці для развіцця. З 2018 года, моманту першага ўдзелу ў выставе, расійскія прысмакі знаходзяць усё больш прыхільнікаў у Кітаі. Сёлета Расія прадала ў Кітай 64 тысячы тон кандытарскіх вырабаў, гэта ў дзевяць разоў больш за паказчык пяцігадовай даўніны. Сёння Кітай - адзін з галоўных імпарцёраў прысмакаў з Расіі.

Мэнэджар аддзела па сувязях з грамадскасцю расійскай кампаніі "Аб'яднаныя кандытарскія вырабы" Вольга Анукіна адзначыла: "Я ведаю, бо сама працавала некалькі гадоў у Кітаі. Кітайцы вельмі любяць маленькіх дзяцей. І тут выява - руская дзяўчынка ў хустачцы. Напэўна, перш за ўсё, іх вабіць гэтае абаянне, гэтая душэўнасць дзіцяці, што намалявана на ўпакоўцы”.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ