Аналітыкі БРІКС абмяркоўваюць лепшыя кіраўнічыя практыкі

2021-11-04 13:33:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Пекіне праходзіць канферэнцыя краін БРІКС па пытаннях дзяржаўнага кіравання. 150 даследчыкаў і экспертаў з Кітая, Расіі, Бразіліі, Індыі і ПАР дзеляцца вопытам на анлайн і афлайн сустрэчах.

Штогадовы семінар па дзяржкіраванні запушчаны чатыры гады таму як пляцоўка для абмеркавання. Яго арганізатары таксама спадзяюцца на ўзаемную цікавасць у нацыянальных акадэмічных супольнасцях, якая прывядзе да росту ўзаемных даследаванняў і хуткага назапашвання экспертных ведаў краін пяцёркі.

Прэзідэнт Кітайскай групы міжнародных камунікацый Ду Чжаньюань адзначыў: "З 2017 года семінары БРІКС праводзяцца для таго, каб забяспечыць платформу для абмену меркаваннямі паміж аналітычнымі цэнтрамі і экспертамі краін БРІКС".

Канферэнцыя па дзяржкіраванні рыхтуе глебу для саміту лідараў аб'яднання, які ў наступным годзе пройдзе ў Кітаі. 5-га лістапада ў Санкт-Пецярбургу таксама стартуе 3-і муніцыпальны форум БРІКС, на якім удзельнікі абмяркуюць развіццё гарадоў і ўзаемадзеянне на ўзроўні мясцовага самакіравання.

Сёлета супрацоўніцтву Кітая, Расіі, Бразіліі, Індыі і ПАР спаўняецца 15 гадоў. Аб'яднанне пяці найбуйнейшых эканомік, якія развіваюцца, адыгрывае важную ролю ў сусветным развіцці. Разам яны прадстаўляюць 42% насельніцтва планеты і чвэрць сусветнага ВУП.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ