Токіа і Вашынгтон правялі першы раўнд кансультацый па пытанні пошлін на сталь і алюміній

2021-11-17 13:22:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Японія і ЗША правялі першы раўнд кансультацый па пытаннях амерыканскіх пошлін на сталь і алюміній. Японскі міністр эканомікі, гандлю і прамысловасці Каіці Хагіуда сустрэўся ў Токіа з міністрам гандлю ЗША Джынай Райманда ў надзеі пераканаць Вашынгтон адмяніць дадатковыя тарыфы на імпарт. Але амерыканскі бок не даў дакладных абяцанняў. Пры гэтым бакі дамовіліся аб стварэнні япона-амерыканскага гандлёва-прамысловага партнёрства, работа якога будзе накіравана на павышэнне канкурэнтаздольнасці, устойлівасці і бяспекі дзвюх эканомік. Нагадаю, у 2018 годзе Дональд Трамп, які займаў тады пасаду прэзідэнта ЗША, спасылаючыся на меркаванні нацыянальнай бяспекі, падпісаў распараджэнні аб увядзенні дадатковых пошлін у памеры 25% на імпарт сталі і 10% на імпарт алюмінію з некалькіх краін, у тым ліку з Японіі. Гэта выклікала рэзкую крытыку з боку міжнароднай супольнасці. З тых часоў Токіа настойліва спрабуе дабіцца ад Вашынгтона вызвалення ад адпаведных пошлін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ