У Пекіне адкрыўся кітайска-расійскі форум новых медыя-2021

2021-11-24 13:16:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Пекіне адбыўся 5-ы кітайска-расійскі форум новых медыя, які прайшоў у анлайн-фармаце. Галоўнай яго тэмай стала ўмацаванне супрацоўніцтва Кітая і Расіі ў сферы новых медыяў. Акрамя таго, удзельнікі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага медыясупрацоўніцтва, а таксама абмеркавалі перспектыўныя напрамкі кітайска-расійскага ўзаемадзеяння ў галіне СМІ. У відэаканферэнцыі ўдзельнічалі чыноўнікі, вучоныя, эксперты, а таксама прадстаўнікі вядучых СМІ і Інтэрнэт-кампаній дзвюх краін. На форуме прадстаўнікі двух бакоў таксама абвясцілі "Кансэнсус кітайскіх і расійскіх новых медыя ў 2021 годзе". За пяць гадоў працы форум стаў важнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў кітайска-расійскіх адносін у сферы медыяў.

Прэзідэнт і галоўны рэдактар сайта "Міжнароднага Радыё Кітая" Фань Цзяньпін сказаў: "Кітай і Расія маюць даўняе сяброўства. Наша партнёрства будуецца на павазе адзін да аднаго. У нас заўсёды аднолькавыя або падобныя погляды і пазіцыі па многіх міжнародных пытаннях. Таму, умацаванне ўзаемаразумення паміж народамі двух бакоў і развіццё сувязяў з'яўляюцца вельмі важнай справай. У гэтым працэсе анлайн-СМІ павінны адыграць сваю ўнікальную ролю".

Кіраўнік Прадстаўніцтва МІА "Расія сёння" ў Пекіне Аляксей Савіцкі адзначыў: "Супрацоўніцтва ў сферы новых медыя Расіі і Кітая ў апошнія гады сапраўды дасягнула вельмі высокага ўзроўню. І нават нягледзячы на пандэмію, калі здавалася б, вельмі многія міжнародныя СМІ, наадварот, звужалі сваю дзейнасць, міжнародныя ўзаемадзеянні, супрацоўніцтва паміж Расіяй і Кітаем у галіне новых медыя, у галіне СМІ працягвае павялічыцца і пашырацца. Гэта паказчык запатрабаванасці і жадання дзвюх нашых краін сумеснай працы.І неабходнасць такога супрацоўніцтва.Таму што новыя павевы, тэндэнцыі апошніх гадоў паказваюць, што гэта менавіта тое супрацоўніцтва, якое неабходнае нашым краінам”.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ