Байдэн заявіў аб выпуску на рынак 50 млн барэляў нафты са стратэгічнага рэзерву ЗША

2021-11-25 13:18:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

ЗША прададуць 50 мільёнаў барэляў нафты з нацыянальных стратэгічных запасаў. Пра гэта аб'явіў прэзідэнт краіны Джо Байдэн. Крок накіраваны на тое, каб павялічыць прапанову нафты на сусветным рынку і, такім чынам, збіць кошты на паліва, якія, нягледзячы на карэкцыю ў апошні месяц, па-ранейшаму на рэкордных з 2018 года узроўнях.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сказаў: "Сёння я аб'яўляю пра найбуйнейшы за ўсю гісторыю выпуск са стратэгічнага нафтавага рэзерву ЗША, каб дапамагчы забяспечыць прапанову і ліквідаваць неадпаведнасць паміж попытам у працэсе выхаду з пандэміі".

Цяпер у рэзерве ЗША шэсцьсот пяць мільёнаў барэляў нафты. Па плане Байдэна, Белы дом паскорыць трапленне на рынак васемнаццаці мільёнаў барэляў з ужо прададзенага аб'ёму, і рэалізуе яшчэ 32 мільёны - у перыяд са студзеня па красавік наступнага года. Аднавіць рэзервы плануюць да 2024 года. Разам з ЗША частку нафты з рэзерваў прададуць і шэраг іншых краін, у тым ліку Індыя, Вялікабрытані, Рэспубліка Карэя і Японія. Эксперты мяркуюць, што краіны АПЕК-плюс у адказ могуць зменшыць аб'ёмы аднаўлення здабычы, якія зараз знаходзяцца на ўзроўні дванаццаці мільёнаў барэляў у месяц.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ