IT-кампаніі рыхтуюцца да рэвалюцыі ў галіне лічбавых тэхналогій

2021-11-30 13:18:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Лідары лічбавай індустрыі заяўляюць аб уступленні чалавецтва ў новы этап развіцця. За час пандэміі COVID-19 мільёны людзей ужо прызвычаіліся да працоўных нарад па відэасувязі. Але магнат сацыяльных сетак Марк Цукерберг вырашыў пайсці далей і анансаваў стварэнне «метасусвету». Гэтую ідэю ён выношваў шмат гадоў, але звычайныя карыстачы ўпершыню пачулі гэта слова, калі кампанія змяніла назву з «Фэйсбук» на «Мета».

Марк Цукерберг адзначыў: "Калі вы прысутнічаеце на сустрэчы ў метасусвеце, вам будзе здавацца, што вы знаходзіцеся ў пакоі ўсе разам, падтрымліваеце кантакт, маеце агульнае адчуванне прасторы, а не проста глядзіце на сетку твараў на экране".

Свет тэхналогій усхваляваны новай перспектывай, асабліва кампаніі, якія інвесціруюць у прастору віртуальнай і дапоўненай рэальнасці. Заснавальнік GritWorld У Сяамаа адзначыў: "Прастора метасусвету можа залежаць ад таго, што атачае вас у сапраўдны момант, як вы рухаецеся ў фізічным свеце. Напрыклад, вы можаце сумясціць сваё фізічнае працоўнае месца з віртуальным працоўным асяроддзем, згуляць з калегамі падчас перапынку або выгадаваць свайго віртуальнага сабаку".

GritWorld – кампанія, якая распрацоўвае графічны рухавічок, які выкарыстоўвае хмарныя вылічэнні. Тэхналогія дае магчымасць стварэння кіраванага трохмернага свету для стартапаў і студый графічнага дызайну. Іншая кампанія, SenseTime, спецыялізуецца на штучным інтэлекце і таксама плануе стаць буйным гульцом метасусвету.

Віцэ-прэзідэнт SenseTime Луань Цін адзначыла: "Штучны інтэлект здольны пераўтварыць візуальныя і гукавыя сігналы з рэальнага свету ў структураваныя даныя з мэтай паляяпшэння ўзаемадзеяння з віртуальным метасусветам. Кансенсус у галіне заключаецца ў тым, што ў метасусвеце не будзе дамінаваць толькі адна кампанія. Сёння ў свеце існуе вялікая колькасць сэрвісаў, якія могуць быць рэалізаваныя ў метасусвеце".

Заснавальнік кампаніі GritWorld У Сяамаа падкрэсліў: "Нам патрэбны правільны бізнес-кейс, каб прыцягнуць людзей штодня карыстацца метасусветам".

Абедзве кампаніі гатовыя прадаставіць свае рашэнні для фірмаў, якія імкнуцца стварыць свае ўласныя метасусветы. Аб распрацоўцы свайго метасусвету ўжо заявілі ў Майкрасофт.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ