Прэзідэнт Турцыі паабяцаў укладчыкам кампенсаваць страты ад падзення ліры ў адносінах да долара

2021-12-23 10:45:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Турэцкая ліра мацнее на фоне заяваў Анкары аб мерах па падтрымцы валютнага курсу. У панядзелак нацыянальная валюта Турцыі адыграла 7% супраць амерыканскага долара пасля пятнічнага падзення да гістарычнага мінімуму.

З пачатку года ліра патаннела да долара і еўра амаль на 60%, прычым больш за 40% кошту яна страціла за апошні месяц. Апошняе рэзкае падзенне да гістарычнага мінімуму – 18 лір за долар – адзначана ў канцы мінулага тыдня пасля таго, як Цэнтрабанк чарговы раз панізіў уліковую стаўку. Турэцкі прэзідэнт упэўнены, што нізкія стаўкі банкаўскага працэнта дапамагаюць змагацца з беспрацоўем і інфляцыяй. Аднак спажывецкія кошты ў краіне за лістапад выраслі на 21% у параўнанні з мінулым годам. Хуткае абясцэньванне нацыянальнай валюты прывяло да павышанага попыту на долар і еўра.

У панядзелак прэзідэнт паабяцаў, што, калі даход па ўкладах у лірах будзе ніжэйшы, чым па бягучым курсе долара, іх трымальнікам выплацяць кампенсацыю.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ