Кітайскае таварыства Чырвонага крыжа аказала матэрыяльную дапамогу таварыству Чырвонага паўмесяца Афганістана

2021-12-23 11:00:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У аўторак у штаб-кватэры Афганскага таварыства Чырвонага паўмесяца адбылася цырымонія перадачы матэрыяльнай дапамогі ад Кітайскага таварыства Чырвонага крыжа. Пасол КНР у Афганістане Ван Юй і старшыня Афганскага таварыства Чырвонага паўмесяца Маўлаві Маціул Хак Халіс прынялі ўдзел у цырымоніі і падпісалі сертыфікат аб перадачы матэрыяльных сродкаў.

Ван Юй заявіў, што матэрыяльная дапамога, прадастаўленая на гэты раз Кітайскім таварыствам Чырвонага крыжа Афганскаму таварыству Чырвонага паўмесяца, ахоплівае многія галіны, такія як медыцынскае абслугоўванне, падтрымка матэрыяльных умоў жыцця людзей і адукацыя, што цалкам паказвае глыбокія сяброўскія пачуцці кітайскага народа да афганскага. Афганістан перажывае суровую зіму, многія людзі сутыкаюцца з сур'ёзнымі праблемамі выжывання. Кітайскі пасол выказаў надзею на тое, што прадастаўленая матэрыяльная дапамога зможа аблегчыць цяжкасці афганскага народа.

Ван Юй таксама адзначыў, што сяброўства Кітая і Афганістана мае доўгую гісторыю, народы дзвюх краін заўсёды паважалі і падтрымлівалі адно аднаго. Кожны раз, калі афганскі народ сутыкаўся з цяжкім бедствам, Кітай неадкладна аказваў яму падтрымку і пасільную дапамогу. Сёлета Афганістан перажывае эканамічныя і гуманітарныя цяжкасці, і Кітай робіць усё магчымае для аказання дапамогі афганскаму народу.

Кіраўнік Афганскага таварыства Чырвонага паўмесяца, у сваю чаргу, падзякаваў Кітай за дапамогу, заявіўшы, што гэты гуманітарны груз з вялікай суседняй краіны значна аблегчыць цяжкае становішча афганскага народа. Паводле яго слоў, Кітай заўсёды быў лепшым суседам Афганістана, дзве краіны на працягу доўгага часу дапамагалі адна адной. Кітай нядаўна прадаставіў розныя віды дапамогі Афганістану і падтрымаў яго эканамічнае аднаўленне і рост шляхам развіцця двухбаковага гандлю. Кіраўнік Афганскага таварыства Чырвонага паўмесяца выказаў надзею на далейшае пашырэнне маштабаў двухбаковага гандлю, назваўшы гэта надзейнай мерай у садзейнічанні Афганістану ў дасягненні самазабеспячэння. Афганістан гатовы падтрымліваць доўгатэрміновыя дружалюбныя адносіны з Кітаем, таксама падкрэсліў ён.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ