Сусветны банк: структурныя рэформы забяспечваюць эканоміцы Кітая высакаякасны рост

2021-12-24 11:17:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У дакладзе Сусветнага банка гаворыцца, што структурная рэформа КНР дапаможа накіраваць яе эканоміку ў высакаякасны рост. Згодна з дакументам, пераход да высакаякаснага росту патрабуе, каб Кітай перайшоў ад знешняга попыту да ўнутранага, а таксама ад інвестыцыйнага і галіновага росту -- да большай залежнасці ад спажывання і паслуг. Гэта таксама патрабуе заахвочвання рынку і прыватнага сектара да таго, каб яны адыгрывалі больш актыўную ролю і працягвалі прасоўваць нізкавугляродную эканоміку. Па словах экспертаў, сектар паслуг Кітая мае вялікі патэнцыял і забяспечыць новыя стымулы для якаснага росту.

Эксперт Сусветнага банка Ібрагім Саід Чаўдухры адхначыў, што Кітай сапраўды дамогся значнага прагрэсу ў павелічэнні памераў і павышэнні патэнцыялу свайго ўнутранага сектара паслуг. Хуткі рост рэальнага даходу на душу насельніцтва, урбанізацыя, дэмаграфічныя тэндэнцыі -- усё гэта важныя фактары, якія могуць растлумачыць рост сектара паслуг Кітая.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ