Прэзідэнт МАК пажадаў удалага правядзення зімовых Гульняў у Пекіне

2022-01-05 12:52:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах у сваім навагоднім пасланні выказаў упэўненасць у тым, што зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне пройдуць паспяхова.

Прэзідэнт МАК Томас Бах сказаў: "Мы чакаем паспяховага правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў 2022-га года ў Пекіне. Правёўшы гэтую зімовую Алімпіяду, Пекін стане першым у гісторыі горадам, у якім праходзілі як летнія, так і зімовыя Гульні. Гэтая Алімпіяда адкрые новую эру развіцця зімовых відаў спорту ў свеце. 300 мільёнаў кітайцаў пазнаёмяцца са снежнымі і лядовымі відамі спорту. Генеральная Асамблея ААН ухваліла рэзалюцыю аб устаноўцы алімпійскага перамір'я на час зімовых Гульняў. Гэтая рэзалюцыя - яшчэ адзін доказ таго, што мы зможам увасобіць нашу мэту, якая заключаецца ў згуртаванні ў свеце, толькі калі кожны будзе паважаць тое, што Алімпійскія гульні павінны быць па-за любымі палітычнымі спрэчкамі. Такім чынам, Алімпійскія гульні 2022-га змогуць стаць яшчэ адным выдатным узорам мірных спаборніцтваў".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ