У Тайландзе чакаецца рост электроннай камерцыі ў рамках УРЭП

2022-01-06 12:59:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Тайскі бізнес падлічвае выгаду ад уступлення ў сілу пагаднення аб Усебаковым рэгіянальным эканамічным партнёрстве. З Новага года 10 краін Асацыяцыі Паўднёва-Усходняй Азіі, Кітай, РК, Японія, Аўстралія і Новая Зеландыя гандлююць адно з адным па новых правілах. На гэтыя краіны прыпадае палова экспарту Тайланда.

Шопінг-молы Бангкока, як і многіх іншых мегаполісаў Азіі, пустыя. Пандэмія працягвае перакройваць рынак рознічнага гандлю. У прыбытку -- тыя, хто першапачаткова будаваў бізнес у інтэрнэце. Натапон Бунпінон шэсць гадоў таму пачынаў з продажаў звычайных швабраў, зараз яго кампанія -- лідар тайскага анлайн-рынку кухоннага абсталявання і хатняй мэблі з філіяламі ў суседніх краінах: "За шэсць гадоў мы выпрабавалі рост з 27 адзінак да 100 тыс. замоваў штомесяц. Гэтаму спрыяла прадукцыя з Кітая, яе канкурэнтаздольныя цэны і багаты асартымент".

Натапон ужо падлічвае выгаду ад уступлення ў сілу пагаднення, якое зніжае імпартныя пошліны, спрашчае анлайн-плацяжы і правілы мытнай ачысткі. Будучыня тайскага анлайн-гандлю выглядае светлай. Адзіным абмежавальнікам яе далейшага росту можа стаць негатоўнасць лагістычнай і плацёжнай інфраструктур. За першы пандэмійны год доля электроннай камерцыі ў тайскай розніцы павялічылася ўдвая. Але зараз гэта толькі 9%.

Уклад электроннай камерцыі ў рознічны гандаль расце. У выпадку стварэння патрэбных умоў, інфраструктуры, паляпшэння лакалізацыі прадуктаў у электроннай камерцыі ў Тайландзе будзе назірацца велізарны патэнцыял росту. Рэалізаваць патэнцыял зноў жа дапаможа Усебаковае рэгіянальнае эканамічнае партнёрства. Яно накіравана на інтэграцыю і мадэрнізацыю ўсёй гандлёвай інфраструктуры ў рэгіёне. Кампанія BEST Inc, лагістычная "дочка" кітайскага інтэрнэт-гіганта "Алібаба", прагназуе значнае пашырэнне сваёй прысутнасці ў Тайландзе. За апошнія два гады аб'ёмы яе дастаўкі ў суседняй краіне павялічыліся ў 10 разоў -- да 300 тыс. пасылак за дзень.

Кітай -- сусветны лідар электроннай камерцыі. Кітайскія лагістычныя кампаніі маюць вялікі вопыт сучасных тэхналогій экспрэс-дастаўкі. Іх удзел у развіцці лагістычнай інфраструктуры краін гандлёвага блока рэзка павялічыць аб'ёмы траснгранічнага анлайн-гандлю ў рэгіёне.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ