Аўстралійскі суд адмяніў рашэнне аб ануляванні візы Новака Джокавіча

2022-01-11 12:46:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Аўстралійскі суд адмяніў рашэнне аб ануляванні візы сербскага тэнісіста Новака Джокавіча. Такім чынам, дэпарацыя яму больш не пагражае, і спартовец можа ўдзельнічаць у Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе.

5 студзеня Джокавіч прыбыў у Мельбурн для ўдзелу спаборніцтвах. З-за каранавіруса ў краіне дзейнічаюць адны з самых строгіх пагранічных правіл у свеце -- уехаць могуць толькі поўнасцю вакцынаваныя ўладальнікі асобных катэгорый віз. Тэнісіст адмовіўся вакцынавацца, але арганізатары турніру пагадзіліся аформіць яму медыцынскае вызваленне ад прышчэпкі. У аэрапорце гэтыя дакументы не прызналі і прыгразілі дэпартацыяй, што выклікала сур'ёзны скандал.

Сітуацыя з Джокавічам справакавала больш дбайнае расследаванне і па іншых тэнісістах, якія ўжо прыбылі ў Аўстралію без вакцынацыі. Так, прадстаўніцы Чэхіі Рэнаце Ворачавай анулявалі аўстралійскую візу і загадалі пакінуць краіну ў бліжэйшы час.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ