Новака Джокавіча дэпартавалі з Аўстраліі

2022-01-17 14:08:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сербскага тэнісіста Новака Джокавіча дэпартавалі з Аўстраліі. Суд адхіліў яго апеляцыю і падтрымаў іміграцыйныя ўлады краіны ў іх рашэнні ануляваць візу спартсмена. Арбітры адзначылі, што Джокавіч не падаў дакументы, якія пацвярджаюць медадвод ад вакцынацыі, абавязковай для ўсіх удзельнікаў Адкрытага чэмпіянату па тэнісе.

Візу першай ракеткі свету анулявалі ў пятніцу ўвечары. Аўстралійскі міністр па справах іміграцыі заявіў, што знакаміты спартовец уяўляе пагрозу для жыхароў краіны, бо можа справакаваць рост настрояў супраць вакцынацыі.

Сам Джокавіч адзначыў, што вельмі расчараваны развіццём падзей, але гатовы выканаць рашэнне суда.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ