Новая Зеландыя абяцала накіраваць самалёт у бок вострава Тонга

2022-01-18 13:10:38
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай выказаў глыбокія спачуванні народу астраўной дзяржавы Тонга, а таксама заявіў аб гатоўнасці аказаць падтрымку пасля вывяржэння вулкана і цунамі ў мінулыя выхадныя. Тым часам Новая Зеландыя паабяцала накіраваць самалёт у бок астраўной дзяржавы, каб ацаніць шкоду ад стыхійнага бедства. Пра гэта заявіла новазеландскі прэм'ер-міністр Джасінда Ардэрн.

Наступствы гэтай вулканічнай актыўнасці заўважылі далёка за межамі Палінэзіі. Шлейф попелу ад вывяржэння падняўся на вышыню больш за 16 кіламетраў над узроўнем мора. Асноўны ўдар стыхіі прыйшоўся на Тонга. Паведамленняў аб загінуўшых і параненых адтуль пакуль не паступала, але на востраве ёсць перабоі з сувяззю.

Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн адзначыла: "Мы гатовы прадаставіць па меры неабходнасці ўсю дапамогу, якую запытае Тонга. У сапраўдны момант мы спрабуем зразумець, што менавіта неабходна. Напрыклад, адназначна ім патрэбна прэсная вада. Воблака попелу, як вы разумееце, выклікала забруджванне, якое пагаршае складаную сітуацыю з водазабеспячэннем, і таму Сілы абароны зараз спрабуюць вырашыць гэту задачу".

Падтрымку Тонга абяцалі аказаць таксама Аўстралія, ЗША і ААН.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ