На галоўнай выспе архіпелага Тонга выявілі целы трох загінуўшых

2022-01-19 13:17:40
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У астраўной дзяржаве Тонга працягваюць ацэнку наступстваў вывяржэння падводнага вулкана, які выклікаў серыю цунамі. Паводле звестак МЗС Новай Зеландыі, пры расчыстцы вуліц знойдзены целы трох загінуўшых. Першая ахвяра — 50-гадовая брытанка, змытая хваляй падчас спробы выратаваць жывёл з прытулку. Асобы двух іншых загінуўшых удакладняюцца. Ацэнку шкоды ад стыхіі ўскладняе парушаная тэлефонная і інтэрнэт-сувязь з выспамі архіпелага. Працы спадарожнікавых тэлефонаў абцяжарваюць вялікія аб'ёмы попелу, выкінутыя вулканам у атмасферу.

Пасол Кітая ў Каралеўстве Тонга Чжан Сюаньбо адзначыў: «У Каралеўстве Тонга пражываюць каля тысячы кітайцаў, адкрыта шэсць кітайскіх кампаній. Да гэтага часу на галоўным востраве краіны Тангатапу аб выпадках гібелі грамадзян Кітая невядома, але некаторыя кітайцы атрымалі нязначныя траўмы. Міжнародная сувязь і інтэрнэт на галоўнай выспе ўсё яшчэ адключаныя, працуе толькі мясцовая сувязь. У прыбярэжным раёне галоўнай выспы кітайскія прадпрымальнікі панеслі сур'ёзныя страты, іх дамы і тавары амаль цалкам знішчаныя, пасевы пакрыты вулканічным попелам".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ