Тонга атрымае гуманітарную дапамогу з Кітая, Японіі і Аўстраліі

2022-01-26 13:02:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Каралеўства Тонга, якое пацярпела ад вывяржэння падводнага вулкана і цунамі, у бліжэйшыя дні атрымае гуманітарную дапамогу з Кітая, Японіі і Аўстраліі. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр краіны Сіавозі Савалені. Паводле яго слоў, урад ціхаакіянскай дзяржавы прыкладзе максімум намаганняў, каб у найкарацейшыя тэрміны размеркаваць атрыманыя сродкі сярод тых, хто мае патрэбу.

Кітай перадасць Тонзе ўжо другую партыю рэчаў першай неабходнасці на суму 20 млн юаняў. Таксама плануецца аказаць краіне экстраную фінансавую дапамогу. Акрамя гэтага, праз кітайскае пасольства ў Фіджы ўжо сабралі і накіравалі ў каралеўства гуманітарны груз на суму адзін мільён юаняў. У яго складзе -- пітная вада, прадукты харчавання, генератары, помпы, бензапілы і іншая прадукцыя агульнай вагой 50 тон. Груз даставяць у Тонгу 27-га студзеня.

Пасол КНР у Рэспубліцы Фіджы Цянь Бо адзначыў: "Два кітайскія рыбалоўныя судны выйшлі ў напрамку Тонгі, каб даставіць партыю дапамогі. Гэта акцыя -- праява ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і ціхаакіянскімі астраўнымі дзяржавамі. Калі жыхарам гэтых краін патрэбна дапамога, Кітай абавязкова акажа яе ў межах сваіх магчымасцяў".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ