Кітай падрыхтаваў больш за 60 тон гуманітарнай дапамогі для Тонгі

2022-01-30 14:00:27
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай падрыхтаваў другую партыю гуманітарнай дапамогі для Каралеўства Тонга. Груз вагой больш за 60 тон адправіцца з порта Наньша правінцыі Гуандун. Рэгіянальнае ўпраўленне замежных спраў паведаміла, што гэта ў асноўным пітная вада, прадукты харчавання і рэчы першай неабходнасці.

Чакаецца, што гуманітарны груз дасягне Тонгі ў пачатку лютага. Першая 30-тонная партыя дастаўлена на востраў у пятніцу самалётам ВПС Кітая.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ