Кітайскія караблі даставілі ў Тонгу чарговую партыю гуманітарнай дапамогі

2022-02-16 13:15:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Будматэрыялы, электрагенератары, медабсталяванне і прадукты харчавання -- усё гэта сёння даставілі з Кітая ў Тонгу, ціхаакіянскую астраўную дзяржаву, якая аднаўляецца пасля студзеньскага вывяржэння падводнага вулкана і цунамі. Грузы агульнай вагой амаль паўтары тысячы тон перавезлі два дэсантныя караблі ВМС КНР.

Пасол КНР у Тонзе Цаа Сяалінь расказаў, што пры камплектацыі грузаў Кітай улічваў патрэбы мясцовых жыхароў і сітуацыю ў пацярпелых раёнах: "Мы даставілі палаткі, раскладныя ложкі, прадукты харчавання, ваду, сродкі індывідуальнай абароны, якія дапамаглі мясцовым жыхарам пераадолець цяжкасці, якія ўзніклі пасля вывяржэння вулкана і цунамі. Многія страцілі свае дамы і жывуць у часовых сховішчах. Караблі ВМС Кітая даставілі для іх 500 зборных дамоў. Думаю, гэта менавіта тое, у чым пацярпелыя зараз маюць патрэбу больш за ўсё".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ