У Кыргызстане далі старт кампаніі па азеляненні краіны

2022-03-18 12:19:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кыргызстане далі старт кампаніі "Зялёная спадчына". Чакаецца, што ў яе межах да 2030-га года ў краіне высадзяць больш за 70 млн дрэў. Старт кампаніі даў прэзідэнт краіны Садыр Жапараў. Разам з ім высадку хвойных дрэў на тэрыторыі прыроднага парку "Ала-Арча" пачалі прадстаўнікі міжнародных арганізацый, дапламаты і супрацоўнікі дзяржорганаў.

Прэзідэнт адзначыў, што вырашэнню экалагічных праблем павінны надаваць павышаную ўвагу ўсе краіны свету. Ён адзначыў: "Кожны чалавек у свеце павінен змагацца з негатыўнымі наступствамі кліматычных змяненняў. Мы ўсе дыхаем адным паветрам. Кожны чалавек павінен пакінуць пасля сябе спадчыну. І адна з самых важных — прыродная спадчына, бо складана сабе ўявіць камфортнае жыццё без чыстага паветра і чыстай вады".

2022 год па ініцыятыве прэзідэнта Кыргызстана прызнаны Генасамблеяй ААН Міжнародным годам устойлівага развіцця. А ў Кыргызстане ён стаў годам аховы горных экасістэм і кліматычнай устойлівасці. Праграма "Зялёная спадчына" — лагічны працяг ініцыятыў, накіраваных на ахову навакольнага асяроддзя і беражлівыя адносіны да прыроды.

Міністр прыродных рэсурсаў і экалогіі Кыргызстана Дзінара Кутманава сказала: "Мы распрацавалі дарожную карту, згодна з якой сёлета плануецца высадзіць 6,37 млн дрэў, а да 2030 года - 70 мільёнаў. Улады краіны і кожны яе грамадзянін прыкладзе намаганні, каб рэалізаваць ініцыятыву нашага прэзідэнта. Усе мы жадаем пакінуць сваім нашчадкам зялёную планету. Але без фінансавай дапамогі нам будзе цяжка. Мы падалі інфармацыю ў фонды і міжнародныя арганізацыі аб планах масавага азелянення рэспублікі".

Адной з першых адгукнулася Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН — краіне будзе выдзелена 50 млн долараў, 30 млн з якіх — грант.

Высадка дрэў працягнецца тры месяцы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ