У Сербіі адкрыўся ўчастак высакахуткаснай чыгункі Бялград - Нові-Сад

2022-03-21 13:44:12
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сербія афіцыйна адкрыла першы ўчастак высакахуткаснай чыгункі, якая злучае краіну з Венгрыяй. 75-кіламетровая ветка -- частка буйнога праекта, які дазволіць скараціць час у шляху ад Белграда да Будапешта з васьмі да трох гадзін. Актыўны ўдзел у будаўніцтве новай лініі бярэ Кітай, а сам праект -- частка глабальнай ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях". Кітай выдзеліў крэдытныя сродкі, якія пайшлі на фінансаванне будаўніцтва высакахуткаснай чыгункі ад Бялграда да мяжы з Венгрыяй.

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч: “Адразу пасля адкрыцця гэтай дарогі мы пачнём будаўніцтва ўчастка Нові-Сад – Субоціца, які будзе завершаны да 2024 года. Прыкладна ў гэты ж час венгры павінны скончыць свой 153-кіламетровы ўчастак. Тады ад Белграда да Будапешта можна дабрацца за 2 гадзіны 45 хвілін. Я вельмі рады паспяховаму супрацоўніцтву, якое ў нас склалася з Кітаем, а таксама таму, што кітайскія кампаніі застаюцца надзейнымі партнёрамі нашай краіны".

Сербія -- адзін з лідараў Паўднёва-Усходняй Еўропы па развіцці транспартнай інфраструктуры. У планах будаўніцтва -- сотні кіламетраў аўтамагістраляў, чыгунак і новых аэрапортаў.

(фота: xinhuanet.com)

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ