Эксперты МАГАТЭ праводзяць ацэнку планаў скіду ў акіян вады з АЭС "Фукусіма-1"

2022-03-28 11:13:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Японію прыбыла дэлегацыя МАГАТЭ. Мэта візіту — абмеркаваць планы скіду ў акіян ачышчанай вады з АЭС "Фукусіма-1", пашкоджанай падчас землятрусу і цунамі 11 гадоў таму.

Гэта другі за бягучы год візіт у Японію дэлегацыі прадстаўнікоў МАГАТЭ і міжнародных экспертаў. Яны павінны праверыць, як Tokyo Electric — аператар АЭС "Фукусіма-1" — выконвае ачыстку тэхнічнай вады, якая выкарыстоўваецца для ахаладжэння рэшты ядзернага паліва ў пашкоджаных рэактарах. Апрацоўка дазваляе выдаліць з вады большасць радыеактыўных матэрыялаў, аднак у ёй захоўваецца нізкае ўтрыманне радыеактыўнага трыція. Выкарыстаную і ачышчаную ваду захоўваюць на тэрыторыі АЭС, аднак ёмістасці для яе размяшчэння заканчваюцца, таму аператар мае намер разводзіць тэхнічную ваду вялікімі аб'ёмамі марской, так, каб канцэнтрацыя трыція ў сумесі была ніжэй за нарматыўныя паказчыкі, і скідаць яе ў акіян. Гэты працэс можа пачацца ўжо ў сакавіку.

Намеснік гендырэктара МАГАТЭ Лідзі Эўрард: “Наша місія – першая, якая засяродзіцца на вывучэнні плана скіду вычышчанай вады. За апошнія пяць дзён мы правялі серыю сустрэч з японскім ядзерным рэгулятарам, абмяркоўваўся працэс выдачы дазволаў, падрыхтоўка да радыяцыйнага маніторынгу і план рэгулятара правесці кансультацыі з грамадскасцю і падлучыць яе да працэсу рэгулявання".

Эксперты МАГАТЭ адабралі 150 літраў ачышчанай вады для лабараторных аналізаў. Для забеспячэння празрыстасці пробы таксама накіруюць у іншыя лабараторыі.

Па словах Л. Эврард, экспертная група рэгулятара зноў наведае Японію, а справаздачу аб гэтым візіце апублікуюць праз два месяцы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ