Выхаванцаў-аўтыстаў Уханьскай школы мастацтваў навучаюць узаемадзейнічаць з навакольным светам праз музыку і маляванне

2022-04-06 13:16:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб аўтызме дае магчымасць больш даведацца аб асаблівых дзецях. Для таго, каб яны маглі лепш камунікаваць з навакольным светам, ва Уханьскай спецшколе ўкараняюць унікальныя методыкі музычнай і мастацкай тэрапіі.

Сяацзе паставілі дыягназ у два гады. Цяпер яму 13. Пасля паступлення ў школу мастацтваў ён захапіўся жывапісам і выявіў талент да музыкі. Яго малюнкі прадстаўлены на выставе "Саграваючы сэрцы дзяцей з аўтызмам дзеля агульнай будучыні".

Дырэктар Уханьскага цэнтра спецыяльнай адукацыі і навучання дзяцей Ху Хун сказала: "Выбар колеру можа распавесці аб характары дзіцяці. Экстраверты выкарыстоўваюць вельмі яркія колеры, у той час як дзеці-інтраверты аддаюць перавагу халодным адценням. Мы спадзяёмся ўбачыць свет вачыма асаблівых дзяцей. Урокі малявання таксама дапамагаюць нам размаўляць з імі".

Маці Сяацзе адзначыла: "Было шмат цяжкасцяў у навучанні музыцы.

Ігра на барабанах яго супакойвае. Раней ён выходзіў з сябе кожныя два-тры дні, ламаў рэчы. Зараз такія прыступы бываюць раз на некалькі месяцаў”.

Музыка дапамагае Сяацзе стаць больш упэўненым у сабе і прыносіць яму радасць. Кожная выкананая кампазіцыя становіцца мастком, які злучае яго з навакольным светам.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ