Пабудаваны пры падтрымцы Кітая мост увялі ў эксплуатацыю на Філіпінах

2022-04-08 13:21:51
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У сталіцы Філіпін — Маніле — увялі ў эксплуатацыю аўтамабільны мост “Бінонда-Інтрамурас”, пабудаваны пры падтрымцы Кітая. На ўрачыстай цырымоніі запуску руху па новым мосце прысутнічалі прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ і пасол КНР у краіне Хуан Сілянь.

Сваё выступленне на цырымоніі філіпінскі лідар пачаў са слоў падзякі ўсім, хто ўдзельнічаў у рэалізацыі гэтага праекта. Р. Дутэртэ падкрэсліў, што ўсе работы выкананы ў тэрмін і ў поўным аб'ёме, нягледзячы на пандэмію: "Я хачу пахваліць усіх працаўнікоў за самаадданую працу, якая дазволіла рэалізаваць гэты праект. Нягледзячы на беспрэцэдэнтныя выклікі, звязаныя з пандэміяй, вы кінулі ўсе сілы на тое, каб завяршыць гэты праект і зрабіць транспартныя паслугі больш даступнымі для людзей. Я таксама хачу падзякаваць Кітаю за давер і ўдзел на правах партнёра Філіпін у развіцці ключавых інфраструктурных праектаў на тэрыторыі нашай краіны".

Пабудаваны пры падтрымцы Кітая мост дапамог стварыць новыя працоўныя месцы, што садзейнічала аднаўленню філіпінскай эканомікі, лічыць выконваючы абавязкі міністра грамадскіх работ і аўтамабільных дарог краіны Роджар Меркада. Ён таксама ўпэўнены, што сумесны праект умацаваў сяброўства паміж народамі Кітая і Філіпін.

Меркаванне Р. Меркады падзяляе і пасол КНР на Філіпінах Хуан Сілянь. Ён нагадаў, што на піку будаўніцтва новага моста было створана больш за 300 працоўных месцаў, больш за 2000 мясцовых спецыялістаў прайшлі навучанне ў рамках перадачы тэхналогій. Акрамя таго, многія матэрыялы і абсталяванне для праекта закуплялі на Філіпінах — прамы ўклад такіх закупак у ВУП краіны ацэньваецца амаль у 2,5 млрд песа, або каля 310 млн юаняў.

Пасол КНР на Філіпінах Хуан Сілянь: "Кітай і Філіпіны — добрыя суседзі і сябры. Новы мост, як вынік супрацоўніцтва дзвюх краін, паказаў нам, што ў двухбаковых адносін — цудоўная будучыня. Мы гатовы сумесна з філіпінскім бокам прыкладаць намаганні для далейшага паглыблення практычнага ўзаемадзеяння на карысць нашых народаў".

Мост "Бінонда-Інтрамурас" — адзін з двух аўтамабільных мастоў, пабудаваных пры ўдзеле Кітая для Філіпін. Ён злучыў два ажыўленыя раёны ў сталічным рэгіёне астраўной дзяржавы. Працягласць моста з чатырма палосамі руху — 678 метраў, прапускная здольнасць 30 тыс. аўтамабіляў за суткі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ