Японцы супраць скіду ў акіян вады з АЭС "Фукусіма-1"

2022-04-12 14:23:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У японскай прэфектуры Сідзуока прайшла акцыя пратэсту супраць планаў урада скінуць у акіян ваду з аварыйнай АЭС "Фукусіма-1". У мітынгу прынялі ўдзел каля 30 чалавек. Яны сабраліся на адной са станцый метро і раздавалі мінакам матэрыялы аб рызыках у сувязі з рашэннем, прынятым японскім кіраўніцтвам.

Вычышчаную ад радыеактыўных рэчываў ваду з аварыйнай «Фукусімы-1» пачнуць зліваць у Ціхі акіян вясной наступнага года. На думку ўдзельнікаў акцыі, гэта пагражае вялізнымі эканамічнымі стратамі.

"Паведамляецца, што акрамя трыція гэтая вада ўтрымлівае і іншыя радыеактыўныя рэчывы, якія немагчыма выдаліць цалкам. Ва ўмовах, калі няма поўнага разумення сітуацыі, мы катэгарычна супраць планаў скіду такой вады ў акіян. Іншыя метады, з дапамогай якіх можна цалкам выдаліць шкодныя рэчывы, каштуюць вельмі дорага, таму японскі ўрад проста перагледзеў стандарты бяспекі. Гэта несур'ёзнае і безадказнае стаўленне, ухіленне ад адказнасці для зніжэння выдаткаў", – паведамілі мітынгоўцы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ