Паліцыя затрымала падазраванага ў раненні 29 чалавек на станцыі метро ў Нью-Йорку

2022-04-15 13:16:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Нью-Йорку затрымалі мужчыну, якога падазраюць у стральбе на станцыі метро ў аўторак. 62-гадовага Фрэнка Джэймса шукалі больш за суткі. Ён уцёк з месца злачынства, аднак пакінуў на станцыі крэдытную картку. Падчас пошукаў паліцыя таксама праглядала запісы з камераў назірання ў метро і ў 17 гарадскіх кварталах.

Падазраванаму прад'явілі абвінавачанні ў тэракце на транспарце. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што Фрэнк Джэймс і раней трапляў у поле зроку паліцыі. На ягоным рахунку — дзевяць затрыманняў у чатырох штатах. Матывы нападзення пакуль не называюць. З матэрыялаў суда вынікае, што Джэймс размяшчаў расісцкія паведамленні ў сацсетках і крытыкаваў нью-ёркскае метро за недастатковыя меры бяспекі.

Інцыдэнт адбыўся ў ранішні час пік на бруклінскай станцыі "36-я вуліца". Мужчына ў аранжавай будаўнічай камізэльцы і процівагазе раскідаў у вагоне цягніка дымавыя шашкі, а потым пачаў страляць з пісталета па пасажырах. У выніку раненні атрымалі 29 чалавек.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ