Alibaba Cloud дапамагае малазійскім фермерам павысіць ураджайнасць дурыяну

2022-04-20 13:47:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

20 красавіка на кітайскім востраве Хайнань стартуе штогадовы Бааоскі азіяцкі форум. Навукоўцы, прадпрымальнікі, палітыкі і эксперты цягам двух дзён будуць абмяркоўваць развіццё Азіі, пытанні экалогіі, інавацый і супрацоўніцтва. На форуме ў Баао нараджаюцца такія цікавыя праекты, як напрыклад, супрацоўніцтва малазійскай кампаніі па інтэлектуальным земляробстве з кітайскай Alibaba Cloud.

Малазійская кампанія Regaltech распрацоўвае прадукты для інтэлектуальнага вядзення сельскай гаспадаркі, заснаваныя на хмарных магчымасцях кітайскай Alibaba. Прадстаўнік кампаніі Regaltech Тан Ханьвэй: "Мы тут для таго, каб дапамагчы фермерам павялічыць ураджайнасць і атрымаць больш якасны прадукт, выкарыстоўваючы датчыкі для вымярэння вільготнасці глебы, утрымання пажыўных рэчываў у зямлі, а таксама ўзроўню кіслотнасці і тэмпературы. Кожны датчык падключаны да інтэрнэту і перадае даныя па бесправадной сетцы ў Alibaba Cloud, дзе выбудавана гатовая інфраструктура на базе інтэрнэту рэчаў і вялікіх даных. Мы параўноўваем атрыманыя паказчыкі і праводзім аналітыку".

Малазія стала першым за межамі Кітая фарпостам для электроннай платформы свабоднага гандлю Alibaba. Адгалінаванне кітайскай карпарацыі пад назвай Lazada мае тут свой рэгіянальны цэнтр электроннай лагістыкі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ