Канстытуцыйная рада Францыі зацвердзіла перавыбранне Макрона прэзідэнтам

2022-04-29 13:40:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Канстытуцыйная рада Францыі афіцыйна зацвердзіла пераабранне Эмануэля Макрона прэзідэнтам краіны. Яго другі тэрмін пачнецца 14 траўня.

Паводле канчатковых даных, за Макрона прагаласавалі амаль 59% выбаршчыкаў, за Марын Ле Пэн – 41,5%. У Канстытуцыйнай радзе паведамілі, што для ўдзелу ў выбарах зарэгістраваліся каля 49 млн чалавек. 20 тысяч бюлетэняў былі прызнаныя несапраўднымі.

Прэзідэнцкі тэрмін у Францыі складае пяць гадоў. На выбарах выкарыстоўваецца мажарытарная сістэма галасавання ў два туры. Калі ніводзін з кандыдатаў не набірае больш за палову галасоў у першым туры, то праводзяць другі, дзе ўдзельнічаюць два лідзіруючыя кандыдаты.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ