Не менш за 193 млн чалавек сутыкнуліся з вострым недахопам харчавання ў 2021 годзе

2022-05-06 13:46:51
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Амаль 200 млн чалавек у 53 краінах сутыкнуліся з дэфіцытам прадуктаў харчавання ў 2021 годзе. Такія даныя прыводзяць у сумесным дакладзе Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, Сусветнай харчовай праграмы і Еўрасаюза. Іх эксперты тлумачаць пагаршэнне дэфіцыту спалучэннем канфліктаў, экстрэмальных умоў надвор'я і пандэміяй COVID-19. Чаканні ад 2022-га яшчэ больш песімістычныя. Па прагнозах, сёлета свет сутыкнецца з найвастрэйшым недахопам харчавання, у першую чаргу Самалі, Паўднёвы Судан і Емен. У ААН нагадалі, што Расія і Украіна -- вядучыя экспарцёры пшаніцы, кукурузы, рапсу і алею.

Галоўны эканаміст Сусветнай харчовай праграмы ААН Арыф Хусейн: “Зараз з Украіны вывозяць мала збожжа і іншых тавараў. Экспарт з Расіі па-ранейшаму паступае, але выдаткі значна павялічваюцца. Жыхары краін з нізкім узроўнем даходу вымушаны траціць больш за палову свайго заробку на харчаванне".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ