СААЗ: каля 15 мільёнаў чалавек памерлі ад каранавіруса або яго наступстваў

2022-05-07 13:55:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Каля 15 мільёнаў чалавек памерлі ад COVID-19 або яго наступстваў з пачатку 2020-га і да канца мінулага года. Аб гэтым паведамілі ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Паводле даных арганізацыі, 84% смерцяў сканцэнтраваныя ў Паўднёва-Усходняй Азіі, Еўропе і Амерыцы, пры гэтым каля 68% выпадкаў прыпадае ўсяго на 10 краін свету. У СААЗ заклікалі ўсе дзяржавы павялічыць інвестыцыі ў ахову здароўя, каб павысіць здольнасць рэагаваць на надзвычайныя сітуацыі.

Генеральны дырэктар СААЗ Т. А. Гебрэйсус: "Колькасць хворых і смерцяў ад COVID-19 працягвае зніжацца ў глабальным маштабе, пры гэтым штотыднёвыя паведамленні аб смерцях дасягнулі самага нізкага ўзроўню з сакавіка 2020 года. Хоць гэта і спрыяльныя тэндэнцыі, яны не адлюстроўваюць усіх дэталяў”.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ