32 чалавекі загінулі ў выніку выбуху ў Гаване

2022-05-10 13:09:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сама меней 32 чалавекі загінулі ў выніку выбуху ў атэлі "Саратога" ў цэнтры сталіцы Кубы. Аб гэтым паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа. Паводле іх інфармацыі, яшчэ 19 чалавек прапалі без вестак. У бальніцах знаходзяцца 45 пацярпелых, дзевяць з іх -- у крытычным стане. Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца.

Выбух прагрымеў у мінулую пятніцу. Будынак гасцініцы, дзе вяліся рамонтныя работы, моцна пацярпеў, абрынулася частка фасада. Падчас рамонту атэль не прымаў пастаяльцаў. Улады назвалі прычынай выбуху ўцечку газу і выключылі версію тэракту.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ