Юн Сок Ёль прынёс прысягу ў якасці прэзідэнта Рэспублікі Карэя

2022-05-11 11:16:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Юн Сок Ёль прынёс прысягу і заняў пасаду прэзідэнта Рэспублікі Карэя. Цырымонія інаўгурацыі прайшла сёння раніцай перад будынкам Нацыянальнага сходу. На ёй прысутнічіла каля 40 тыс. чалавек. Юн Сок Ёль выступіў перад прысутнымі, пасля чаго наведаў дом састарэлых і дзіцячы парк, а затым адправіўся ў сваю рэзідэнцыю, дзе пачаў працу.

61-гадовы Юн Сок Ёль раней займаў пасаду генеральнага пракурора краіны. Яго абралі прэзідэнтам 9 сакавіка. Сацапытанні паказваюць, што ўзровень падтрымкі новага кіраўніка дзяржавы сярод насельніцтва расце і складае на гэты момант 51,5%.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ