Новы прэм'ер-міністр Аўстраліі Энтані Альбанезэ прыняў прысягу

2022-05-24 13:41:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Аўстраліі лідар лейбарысцкай партыі, якая перамагла на выбарах, Энтоні Альбанезэ прыняў прысягу ў якасці 31-га прэм'ер-міністра краіны.

Апроч прэм'ера, генерал-губернатар Аўстраліі Дэвід Хёрлі таксама прывёў да прысягі чатырох новых міністраў, у тым ліку кіраўніка МЗС. Адразу пасля цырымоніі ён разам з Альбанезэ адпраўляецца ў Токіа. Там яны правядуць шэраг сустрэч з лідарамі Індыі, ЗША і Японіі. А таксама прымуць удзел у чатырохбаковым дыялогу па бяспецы.

21 траўня лідар Ліберальнай партыі Аўстраліі Скот Морысан, які раней займаў пасаду прэм'ера, прызнаў сваё паражэнне на выбарах. Аналітыкі звязваюць такі зыход з праблемамі апошніх трох гадоў, якія каманда Морысана, на думку выбаршчыкаў, вырашыць не здолела. Гэта, у прыватнасці, наступствы пандэміі, маштабныя лясныя пажары, гендэрная няроўнасць і палітычная несправядлівасць.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ