СААЗ: Вакцына супраць натуральнай воспы эфектыўная і супраць воспы малпаў

2022-05-26 13:09:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Вакцына, распрацаваная для барацьбы з вірусам натуральнай воспы, эфектыўная і супраць воспы малпаў. Аб гэтым заявілі ў СААЗ. Эксперты мяркуюць, што апошні выбліск хваробы можа быць стрыманы і не перарасце ў пандэмію. Пры гэтым некаторыя краіны, дзе выявілі захворванне, ужо рыхтуюць запасы вакцын і распрацоўваюць метады лячэння.

Воспу малпаў упершыню выявілі яшчэ ў 1970 годзе. І з таго часу асобныя выпадкі рэгулярна фіксавалі ў краінах Заходняй і Цэнтральнай Афрыкі. Аднак, калі хворыя з'явіліся адразу ў некалькіх заходніх краінах, у СААЗ забілі трывогу.

Кіраўнік сакратарыята СААЗ па барацьбе з воспай Разамунд Льюіс: "Важна разумець, што гэты выбліск можна стрымаць з дапамогай адсочвання кантактаў і ізаляцыі".

Бельгія стала першай еўрапейскай краінай, якая ўвяла абавязковы каранцін для хворых, і нямецкія чыноўнікі аховы здароўя рэкамендуюць прыняць аналагічныя меры.

Прэзідэнт інстытута Роберта Коха Лотар Вілер: "Павінна быць ізаляцыя да таго часу, пакуль сімптомы не спадуць, але прынамсі на працягу 21 дня. Для блізкіх кантактаў мы таксама рэкамендуем каранцін працягласцю 21 дзень".

Германія таксама рыхтуе 40000 доз вакцыны супраць натуральнай воспы. Між тым Кітай аб'явіў, што на працягу года можа распрацаваць спецыяльную вакцыну супраць воспы малпаў, але мае і вялікі запас вакцын старога ўзору. У ЗША пасля першага выяўленага выпадку таксама заявілі аб запасе ў 100 мільёнаў доз вакцын. Пры гэтым, як гавораць медыкі, вірус перадаецца пераважна паветрана-капежным шляхам пры працяглым асабістым кантакце, таму пагрозы імклівага распаўсюджвання хваробы, як гэта было з каранавірусам, няма.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ