Беларусь разглядае прадукцыю АПК як новы драйвер экспарту ў КНР

2020-12-15 17:41:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Беларусь разглядае пастаўкі сельгаспрадукцыі ў Кітай як новы драйвер экспарту. Пра гэта заявіў у панядзелак на пасяджэнні беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў, паведамляецца на сайце Савета міністраў Беларусі.

У гандлёвым супрацоўніцтве з Кітаем ён адзначыў станоўчую дынаміку, якая звязана са змяненнем структуры беларускага экспарту. У прыватнасці, пашыраецца таварная наменклатура, зніжаецца залежнасць ад экспарту калійных угнаенняў. "Паступальна павялічваецца аб'ём паставак у Кітай беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі, якую мы разглядаем у якасці новага драйвера нашага экспарту", -- сказаў М. Снапкоў.

Першы віцэ-прэм'ер акрэсліў шэраг прыярытэтаў, у ліку якіх -- актыўнае прасоўванне экспарту беларускай прадукцыі ў Кітай, пашырэнне допуску на кітайскі рынак новых катэгорый беларускай ялавічыны, больш хуткая акрэдытацыя беларускага сухога дзіцячага харчавання, а таксама павелічэнне квоты на пастаўку цукру ў КНР. Паводле яго слоў, у якасці прыярытэтаў разглядаюцца выкарыстанне электронных гандлёвых пляцовак як перспектыўнага механізму двухбаковага гандлю, уключэнне беларускай прадукцыі ў дзяржрэзерв КНР, стварэнне на тэрыторыі Кітая сумесных вытворчасцяў для перапрацоўкі беларускай сыравіны, спрашчэнне гандлёвых працэдур і ліквідацыя гандлёвых бар'ераў, аптымізацыя механізмаў фінансавых разлікаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ