Го Шэнкунь і М. Снапкоў правялі пасяджэнне Кітайска-беларускай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве

2020-12-15 17:43:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Член Палітбюро ЦК КПК, сакратар Палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК Го Шэнкунь і першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў у рэжыме відэасувязі правялі 4-е пасяджэнне Кітайска-беларускай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве.

Га Шэнкунь адзначыў, што з часу правядзення 3-га пасяджэння камісіі бакі, паставіўшы галоўнай задачай паслядоўнае ажыццяўленне дамоўленасцяў старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, умацавалі каардынацыю і ўзаемадзеянне, дамагліся прыкметных вынікаў супрацоўніцтва ў такіх галінах, як эканоміка і гандаль, навука і тэхналогіі, правапрымяненне, адукацыя і культура, узбагаціўшы новым зместам кітайска-беларускія адносіны.

Га Шэнкунь паказаў, што на фоне пандэміі COVID-19 пасяджэнне ў рэжыме відэасувязі наглядна сведчыць аб жаданні дзвюх краін развіваць двухбаковыя адносіны і бесперапынна прасоўваць практычнае супрацоўніцтва. У адпаведнасці са стратэгічным планам, складзеным кіраўнікамі Кітая і Беларусі, бакі павінны ў поўнай меры выкарыстаць міжурадавую камісію ў якасці пляцоўкі для ўзмацнення супрацьэпідэмічнага супрацоўніцтва, сумеснага процідзеяння выклікам, садзейнічання пабудове супольнасці гігіены і здароўя ўсяго чалавецтва. Неабходна ўзмацняць стратэгічнае спалучэнне, прасоўваць высакаякаснае супрацоўніцтва ў калектыўным будаўніцтве "Пояса і шляху" і пры дапамозе важных сумесных праектаў стымуляваць паглыбленае, прадуктыўнае супрацоўніцтва дзвюх краін, дамагаючыся іх сумеснага развіцця і росквіту.

М. Снапкоў заявіў, што Беларусь разлічвае разам з Кітаем энергічна пераадольваць негатыўны ўплыў пандэміі COVID-19, паглыбляць практычнае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, садзейнічаць бесперапыннаму прасоўванню двухбаковых адносін на новыя вышыні.

Пасля заканчэння пасяджэння Го Шэнкунь і М. Снапкоў падпісалі пратакол пасяджэння.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ