Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Беларусі А. Лукашэнкам

2021-01-27 15:59:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і Беларусь бесперапынна развіваюць двухбаковыя сувязі з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Сутыкнуўшыся з пандэміяй COVID-19, якая распаўсюджваецца ва ўсім свеце, абодва бакі падтрымліваюць цеснае супрацьэпідэмічнае ўзаемадзеянне, пры гэтым прагматычнае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах захоўвае спрыяльныя тэндэнцыі дасягнення прагрэсу на аснове стабільнасці. Паводле яго слоў, абодва бакі павінны спрыяць якаснаму развіццю супрацоўніцтва ў рамках сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху", грунтоўна садзейнічаць будаўніцтву Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень", а таксама больш актыўна ўзаемадзейнічаць у такіх сферах, як барацьба з эпідэміяй, эканоміка і гандаль, адукацыя, навука і тэхніка, культура і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Калі абодва бакі захаваюць прыхільнасць духу ўзаемнага даверу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, кітайска-беларускія адносіны абавязкова дасягнуць яшчэ большага развіцця, выказаў упэўненасць Сі Цзіньпін.

Ён падкрэсліў, што Кітай падтрымлівае Беларусь у выбары шляху развіцця, які адказвае яе нацыянальным умовам, а таксама спадзяецца, што Беларусь захавае палітычную стабільнасць і сацыяльны спакой. Кітай гатовы прадаставіць дапамогу сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі, сказаў кітайскі лідар. Ён дадаў, што абодва бакі павінны і далей падтрымліваць адзін аднаго, абараняць агульныя інтарэсы краін, якія развіваюцца, і адстойваць міжнародную непрадузятасць і справядлівасць.

А. Лукашэнка, у сваю чаргу, выказаў шчырае захапленне і цёплыя віншаванні кітайскаму боку ў сувязі з выдатнымі дасягненнямі ў галіне барацьбы з COVID-19, аднаўлення працы і вытворчасці, скарачэння маштабаў беднасці. Ён выказаў удзячнасць Кітаю за каштоўную падтрымку, аказаную Беларусі ў барацьбе з эпідэміяй і сацыяльна-эканамічным развіцці. Ён сказаў, што Беларусь цвёрда падтрымлівае Кітай у пытаннях, якія тычацца яго асноўных інтарэсаў, у тым ліку Сянгана, Тайваня і Сіньцзяна, а таксама рашуча выступае супраць любога знешняга ўмяшання. Беларусь гатова працаваць з Кітаем, каб актыўна спрыяць сумеснаму будаўніцтву "Пояса і шляху" і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень", а таксама ўмацоўваць супрацоўніцтва ў розных сферах.

А. Лукашэнка павіншаваў кітайскі народ з надыходзячым Новым годам па месячным календары і пажадаў шчасця, дабрабыту і здароўя.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ