Планаванне на вышэйшым узроўні накіроўвае высакаякаснае развіццё кітайска-беларускага супрацоўніцтва ў рамках сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху"

2021-01-28 17:12:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў у аўторак тэлефонную размову з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, што чарговы раз прадэманстравала высокі ўзровень адносін усеабдымнага стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Беларуссю.

Планаванне на вышэйшым узроўні накіроўвае далейшае развіццё кітайска-беларускіх адносін, асабліва высакаякаснае развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў рамках сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху". Як заявіў пасол КНР у Беларусі Се Сяаюн, адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва дзвюх краін развіваюцца стабільна, а супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях" прадэманстравала высокую ўстойлівасць і вялікую жыццяздольнасць.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і Беларусь, сутыкнуўшыся з пандэміяй, падтрымліваюць цеснае супрацьэпідэмічнае ўзаемадзеянне. А. Лукашэнка даручыў ураду двойчы накіраваць ваеннымі самалётамі супрацьэпідэмічныя матэрыялы ў Кітай. Пасля пачатку пандэміі ў Беларусі Кітай таксама ўсебакова падтрымліваў Беларусь у барацьбе з эпідэміяй, падаўшы некалькі партый супрацьэпідэмічных матэрыялаў.

Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай падтрымлівае Беларусь у выбары шляху развіцця, а таксама спадзяецца, што Беларусь захавае палітычную стабільнасць і сацыяльны спакой. Абодва бакі павінны і далей падтрымліваць адзін аднаго, абараняць агульныя інтарэсы і адстойваць міжнародную справядлівасць.

У ліпені 2020 года Жэневе Беларусь выступіла з сумеснай заявай ад імя 46 дзяржаў на 44-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, у якой выказала падтрымку працы Кітая па барацьбе з тэрарызмам у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне. "Мы заклікаем устрымацца ад вылучэння неабгрунтаваных абвінавачванняў на адрас Кітая", адзначаецца ў заяве.

Сі Цзіньпін сказаў пра неабходнасць абодвух бакоў спрыяць якаснаму развіццю супрацоўніцтва ў рамках сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху", садзейнічаць будаўніцтву індустрыяльнага парку "Вялікі камень". Беларусь таксама гатова працаваць з Кітаем, каб садзейнічаць сумеснаму будаўніцтву "Пояса і шляху" і парку "Вялікі камень". Беларусь -- адна з краін, якая раней за астатніх адгукнулася на кітайскую ініцыятыву "Пояс і шлях". Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" -- паказальны праект, а таксама прыклад кітайска-беларускага супрацоўніцтва. У цяперашні час у парку зарэгістравана 68 рэзідэнтаў з 14 краін з узгодненымі інвестыцыямі ў памеры больш за 1,2 млрд долараў. У мінулым годзе "Вялікі камень" быў вызначаны ў якасці першай пілотнай пляцоўкі па выкарыстанні 5G у Беларусі і першай зоны па выпрабаванні беспілотных аўтамабіляў. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" паслядоўна дасягае новых вынікаў.

Як запэўніў кітайскі лідар, калі абодва бакі захаваюць прыхільнасць ўзаемадаверу і ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву, кітайска-беларускія адносіны усеабдымнага стратэгічнага партнёрства абавязкова дасягнуць яшчэ большага развіцця.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ