Тавараабарот Беларусі і Кітая за 2020 год павінен дасягнуць максімуму за ўвесь перыяд супрацоўніцтва

2021-01-29 13:55:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Тавараабарот Беларусі і Кітая па выніках 2020 года павінен дасягнуць максімальнага паказчыка за ўвесь перыяд двухбаковага супрацоўніцтва. Упэўненасць у гэтым выказала ў інтэрв'ю агенцтву БЕЛТА саветнік па гандлёва-эканамічных пытаннях пасольства КНР у Беларусі Чжаа Цюянь.

"Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня правялі тэлефонную размову. Бакі дасягнулі новых дамоўленасцяў па далейшым паглыбленні стратэгічнага супрацоўніцтва, таксама паказаўшы напрамкі развіцця адносін паміж дзвюма краінамі на бліжэйшую перспектыву. Можна з упэўненасцю сказаць, што кітайска-беларускія адносіны маюць добрыя перспектывы і велізарны патэнцыял для гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", — адзначыла саветнік.

"Беларусь з'яўляецца актыўным прыхільнікам і важным удзельнікам сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху". Дзякуючы стратэгічнаму планаванню апошнія гады дзелавое супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю ў розных галінах імкліва развіваецца", — дадала Чжаа Цюянь. Яна адзначыла, што ў сучасных рэаліях кітайска-беларускае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва вытрымала выпрабаванні цяжкасцямі. "КНР працягвае захоўваць статус трэцяга па велічыні гандлёвага партнёра Беларусі. Згодна з нашай статыстыкай, аб'ём тавараабароту паміж Кітаем і Беларуссю па выніках 2019 года дасягнуў рэкорднага паказчыка, павялічыўшыся на 58 працэнтаў. Нягледзячы на ўплыў пандэміі і іншых негатыўных сусветных фактараў, са студзеня па лістапад 2020 года маштаб двухбаковага гандлю вырас на 9,2 працэнта. Гадавы аб'ём тавараабароту дасягне новага гістарычнага рэкорду", — адзначыла прадстаўнік амбасады.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ