Гісторыя свята

У Кітаі з часоў глыбокай старажытнасці ўжо склалася традыцыя любавацца Месяцам і прыносіць яму ахвяры. У эпоху Чжоу (прыкладна XI ст. да н.э. - 256 г. да н.э.) па Святах сярэдзіны восені праводзіліся рытуалы сустрэчы халадоў і ахвярапрынашэнні Месяцу. У часы дынастыі Тан традыцыя любавацца Месяцам па Святах сярэдзіны восені была вельмі папулярнай. Многія паэты таго часу прысвячалі яму вершы.

У гады дынастыі Сун людзі ўжо ласаваліся месячнымі пернікамі. Існуе цэлая гісторыя, як іх гатуюць. Падчас праўлення дынастый Мін і Цін кулінары ўжо пачалі выціскаць на юэбінах выявы багіні Чан Э, якая адлятае на Месяц, і іншыя сюжэты. У новую эпоху з'явіліся спецыяльныя майстэрні для прыгатавання пернікаў. Яны ёсць паўсюль: у Пекіне, Сучжоу, Гуанчжоу і іншых раёнах і гарадах краіны. Пернікі выпякаюць з рознай начынкай, адмысловай формы, па розных тэхналогіях.

А ў нашы дні ўвечары на Свята сярэдзіны восені сваякі і сябры збіраюцца на адкрытым паветры, накрываюць стол з разнастайнымі стравамі, вядуць бестурботныя размовы, атрымліваюць асалоду ад хараства месячнай ночы і ядуць юэбін.

Легенда пра свята Месяца

      
      

Чжунцюцзе называюць яшчэ Святам ураджаю, бо па часе ён супадае з заканчэннем уборачных работ. Гэта свята называюць таксама Святам багіні Месяца. Старажытныя народы, якія пражывалі ў раёнах са спякотным кліматам, асабліва ўшаноўвалі Месяц. У народзе бытуе легенда, звязаная з гэтым святам.

У спрадвечны час на небе з'явіліся дзесяць сонцаў. З-за страшнай засухі вымерлі ўсе пасевы, жыццё народа стала невыносным. Жыў у тыя часы на свеце герой па імені І, ён валодаў неверагоднай сілай. І падняўся на вяршыню гары Куньлунь, нацягнуў цеціву, запусціў стрэлы ў дзевяць сонцаў, і яны ўпалі. Ён загадаў сонцу, што засталося, своечасова ўзыходзіць і апускацца. Стралок І, чый гераічны ўчынак прынёс людзям вялікае шчасце, заслужыў павагу і любоў народа. Многія прыхільнікі І пайшлі да яго ў вучні, адным з іх быў чалавек па імені Пэнмэн. І меў прыгожую жонку Чан Э. Аднойчы ён адправіўся на гару Куньлунь, каб наведаць там свайго сябра. На шляху ён сустрэў нябесную ўладарку Сіванму. Яна падарыла І эліксір неўміручасці і сказала, што, выпіўшы яго, І можа тут жа падняцца на неба і атрымаць вечнае жыццё...

Гісторыя свята Месяца і легенда пра з'яўленне перніка юэбін 

У народзе існуе шмат казак і легенд, звязаных з юэбінам. У пачатку праўлення дынастыі Тан імператарскія войскі атрымалі вялікую перамогу над знешнім ворагам і пышна адзначалі свой поспех. Падчас аднаго са шматлікіх застолляў нейкі купец, які суправаджаў войска, паднёс імператару круглы пернік. Імператару пернік спадабаўся, і ён загадаў гатаваць такія прысмакі менавіта ў дзень сваёй выдатнай перамогі. А святкавалі яе 15 жніўня па месячным календары.

Паводле гістарычных крыніц, больш за тысячу гадоў таму ў Танскай сталіцы – горадзе Чаньань (зараз – Сіань) з'явіліся крамы, у якіх можна было купіць праснакі і пернікі, выпечаныя ў гонар Месяца. Аднак, юэбін доўгі час быў дэсертам на стале знаці. Толькі ў перыяд праўлення дынастыі Сун простыя людзі маглі дазволіць сабе купіць пернік. І назва гэтага перніка – «юэбін» – нарадзілася менавіта тады.


Агульнапрынятай назва «месячны пернік» стала ў гады праўлення апошняй кітайскай дынастыі Цін. Амаль у кожным доме выпякаліся туаньюаньбіны – «пернікі шчаслівага яднання ўсёй сям'і». На ім былі розныя адбіткі, але ўсе яны былі звязаны з Месяцам: месячны палац, месячны заяц, месячная жаба. Пазней праснакі сталі ўпрыгожваць разнастайнымі мудрагелістымі ўзорамі...

© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040