Навагоднія віншаванні галоўнага рэдактара службы вяшчання на Расію і краіны Усходняй Еўропы спадара Сунь Юйфэна
Дарагія сябры!
У канцы адыходзячага года мне хацелася б павіншаваць ўсіх нашых дарагіх наведвальнікаў сайта МРК на беларускай мове з надыходзячым Новым годам, пажадаць усім ўдачы і шанцавання ў будучым годзе! Дзякуй вам за пастаянную падтрымку нашай працы. Ваша цікавасць да нашага сайта – гэта гонар для ўсяго дружнага калектыву Службы вяшчання на беларускай мове.
У 2010 годзе мы сумесна з Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь і «Народнай газетай» арганізавалі конкурс аб ЭКСПА ў Шанхаі, які стаў вельмі папулярным сярод аўдыторыі нашага радыё і сайта.
У наступным годзе мы будзем прыкладаць далейшыя намаганні для садзейнічання развіццю нашай дружбы, пастараемся распавесці самае цікавае пра Кітай. Мы таксама спадзяёмся, што вы, як і раней, будзеце актыўна нас падтрымліваць.
Здароўя вам і шчасця, дарагія сябры!
Сунь Юйфэн Галоўны рэдактар службы вяшчання на Расію і краіны Усходняй Еўропы
|