Што такое Юаньдань?
  2010-12-29 10:41:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Спачатку варта разабрацца ў іерогліфах, з якіх складаецца слова «юаньдань»: 元 (юань) азначае «пачатак», а 旦 (дань) – «досвітак», ці проста «дзень». Такім чынам, 元旦 – гэта першы дзень новага года.

Слова ўпершыню згадваецца ў сачыненні «Аб правільнай мове» (介雅) Сяа Цзыюня (萧子云), які жыў у эпоху Паўднёвай і Паўночнай дынастый. Там ёсць такі радок: «абнаўляе чатыры сезоны Юаньдань, калі пачынаюцца новыя гады» (四气新元旦,万寿初今朝).

У сунскую эпоху ў першым скрутку «Запісаў сноў пра княства Ліян» (梦梁录), напісаным У Цзыму (吴自牧), пра першы месяц (正月) напісана так: «Маладзік першага месяца называецца Юаньдань, у прастамоўі – Новы год. Ён з'яўляецца пачаткам новага года» (正月朔日, 谓之元旦, 俗呼为新年. 一 岁节序, 此为之首.).

У розны час Юаньдань называўся па-рознаму, вось некалькі прыкладаў: Юаньжы (元日), Юаньчжэн (元正), Юаньчэнь (元辰), Юаньчунь (元春), Юаньшо (元朔).

Не варта забываць, што новы год у Кітаі аж да 20-га стагоддзя адлічваўся не па звыклым нам календары, а па сваім месячным эквіваленце. Па месячным календары дынастыі Ся (夏历, ён жа 农历, або 阴历), які выкарыстоўваўся найбольш часта на працягу кітайскай гісторыі, Юандань – першы дзень першага месяца, або 正月初一. Нялішне заўважыць, што ў розных раёнах Кітая яго назву таксама вар'іруецца, напрыклад: Чжэнюйчуі (正月初一), Даняньчуі (大年初一), Дацяньчуі (大天初一), Няньчуі (年初一).

У розныя эпохі Юаньдань прыпадаў на розныя месяцы, бо адлік новага года вёўся па-рознаму. А пасля рэформы календара, праведзенай ханьскім імператарам У Дзі, калі зноў быў прыняты каляндар дынастыі Ся, Юаньдань прыпаў на адрэзак часу паміж студзенем і лютым, калі мы адзначаем ужо ў нашы дні свята Вясны.

Пасля сінхайскай рэвалюцыі 1911 года, урадавым дэкрэтам першы дзень першага месяца па месячным календары стаў называцца «Святам Вясны» (春节), а першае студзеня па заходнім – «Новым годам» (新年).

У 1949 годзе ўрад толькі што створанай Кітайскай Народнай Рэспублікі пастанавіў называць першы дзень месячнага календара таксама «Святам Вясны» (春节), а першае студзеня па заходнім календары – «Юаньдань» (元旦). Іншымі словамі, раней Юаньдань быў святам Вясны, а цяпер ён стаў нашым Новым годам. -0-

 

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040