Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хун Лэй у чацвер заявіў, што беглыя злачынцы, падобныя Чэн Муяну, абавязкова панясуць заслужанае пакаранне.
На чарговай прэс-канферэнцыі было зададзена пытанне пра тое, што пацверджана, быццам дэвелапер Майкл Чын /Michael Ching/, які знаходзіцца ў Канадзе, з'яўляецца карупцыянерам Чэн Муянам, імя якога ўключана ў спіс карупцыянераў, што хаваюцца за мяжой, і ці звярнуўся Кітай да Канады з просьбай аб яго выдачы.
У адказ на пытанне журналіста Хун Лэй адзначыў, што быць за межамі дзяржавы не азначае быць па-за межамі закона. Кітайскі ўрад вядзе рашучую барацьбу з карупцыяй і пакарае злачынцаў у адпаведнасці з законам, па-за залежнасці ад таго, дзе яны хаваюцца. -0-