Улады Кітая ўхвалілі праграму скаардынаванага развіцця рэгіёну Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй
  2015-05-01 16:53:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Палітбюро ЦК КПК 30 красавіка ўхваліла праграму скаардынаванага развіцця рэгіёну Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй. Асноўнай задачай стане перанос некаторых адміністрацыйных функцый Пекіна ў сумежныя адміністрацыйныя адзінкі і паляпшэнне ўмоў жыцця ў густанаселеных раёнах.

У Пекіне, Цяньцзіне і Хэбэе таксама перагледзяць эканамічную структуру, што дасць магчымасць развівацца новым сектарам і кантраляваць рост насельніцтва сталіцы.

Прыярытэтнымі галінамі стануць кіраванне транспартам, абарона навакольнага асяроддзя, энергетычная бяспека і мадэрнізацыя вытворчасці. Таксама плануецца палепшыць якасць дзяржаўных паслуг насельніцтву і стварыць больш камфортнае асяроддзе для развіцця замежных прадпрыемстваў. Інавацыі будуць усяляк вітацца.

Кіраўніцтва краіны разлічвае зняць інстытуцыянальныя перашкоды для хуткага запуску пілотных праграмаў. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040