На паўднёвым ускрайку Харбіна пад зямлёй знойдзена лабараторыя, якую выкарыстоўваў у сваіх патрэбах "атрад 731" – спецыяльная структура японскіх узброеных сіл, што ў 30-я гады мінулага стагоддзя праводзіла вопыты на ваеннапалонных.
Будынак лабараторыі меў 170 метраў у даўжыню і 140 метраў у шырыню. Перад адступленнем атрад падарваў памяшканні лабараторыі.
Лабараторыя стане музейным комплексам. - Р -