Лі Кэцян абяцаў пашырыць доступ да рынку і ўзмацніць абарону правоў інтэлектуальнай уласнасці
  2015-03-24 11:20:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падчас сустрэчы з выканаўчымі дырэктарамі міжнародных карпарацый на штогадовым Форуме па пытаннях развіцця Кітая даў абяцанне пашырыць доступ да рынку.

"Мы працягнем пашыраць доступ да рынку, рабіць больш адкрытай сферу паслуг і ўзмацняць абарону правоў інтэлектуальнай уласнасці, каб стварыць для замежных карпарацый стабільную і празрыстую палітычную абстаноўку, эфектыўнае і нарматыўнае адміністрацыйнаяе асяроддзе, а таксама справядлівыя рынкавыя ўмовы" - сказаў Лі Кэцян.

Ён выказаў спадзяванне, што замежныя прадпрыемствы змогуць выйграць ад эканамічнага росту Кітая.

Лі Кэцян сказаў, што Кітай праводзіць структурную рэформу, паколькі эканоміка ўступае ў этап "новага нармальнага" росту. Урад мае намер рацыяналізаваць кіраванне і дэлегаваць паўнамоцтвы, забяспечыць асноўныя жыццёвыя гарантыі людзям, прасоўваць скаардынаваную палітыку сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Ён вітаў удзел замежных кампаній ва ўдасканаленні апрацоўчай прамысловасці і сумеснай распрацоўцы рынкаў трэціх краін.

Прэм'ер таксама заклікаў іншыя краіны аслабіць абмежаванні на экспарт высокатэхналагічнай прадукцыі, падтрымліваць свабодны гандаль і механізмы інвесціравання, а таксама сумесна супрацьстаяць гандлёваму пратэкцыянізму. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040