У чацвер у аамэньскім аэрапорце адбылася ўрачыстая цырымонія сустрэчы новай пары вялікіх пандаў, падоранай цэнтральным урадам Кітая Спецыяльнаму адміністрацыйнаму раёну Аамэнь.
Чорна-белыя мішкі прыбылі спецыяльным рэйсам з горада Чэнду (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Сычуань, Паўднева-Заходні Кітай).
Дзве падораныя панды будуць змешчаны ў каранцінны ізалятар, дзе яны правядуць бліжэйшыя 30 дзен. Жыхары Аамэня змогуць убачыць панд 1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей.
19 снежня мінулага года старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас удзелу ў мерапрыемствах з нагоды 15-ай гадавіны вяртання Аамэня пад юрысдыкцыю Кітая паведаміў, што цэнтральны ўрад мае намер падарыць Аамэню новую пару вялікіх пандаў. З нагоды пераезду бамбукавых мядзведзяў перайменавалі: назвалі імёнамі іх папярэднікаў -- Кайкай і Сіньсінь.
У 2010 годзе самка і самец вялікіх пандаў былі дастаўлены ў Аамэнь з Чэндускага цэнтра па гадоўлі і вывучэнні панд. Па выніках народнага галасавання было вырашана назваць панд Кайкай і Сіньсінь. 22 чэрвеня 2014 года Сіньсінь памерла ад нырачнай недастатковасці, а Кайкай вернуты ў мацерыковы Кітай. -0-